25 красавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» налічыла 3,5 мільёна беларусаў за мяжой

26
«Палатка» налічыла 3,5 мільёна беларусаў за мяжой

Беларускі «парламент» прыняў законапраект аб беларусах замежжа.

Дакумент быў прыняты ў другім чытанні, паведамляе БелТА.

Як растлумачыў, прадстаўляючы дакумент «парламентарам», намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Віктар Фясак, дакумент будзе садзейнічаць збліжэнню беларусаў, якія пражываюць у краіне, і тых, хто з-за розных абставінаў апынуўся за яе межамі. Па розных дадзеных, за межамі Беларусі пражываюць каля 3,5 млн. беларусаў, выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў.

Дакумент уводзіць дакладнае вызначэнне таго, якія групы людзей маюцца на ўвазе пад беларусамі замежжа. Гэта грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць за межамі тэрыторыі краіны. Акрамя таго, да іх плануецца аднесці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой, калі яны самі або іх продкі па прамой узыходнай лініі нарадзіліся або жылі ў Беларусі.

«Таксама гэта замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за Беларуссю, але ідэнтыфікуюць сябе як беларусы. Маецца на ўвазе этнічная прыналежнасць да беларускага народу або мовы, культуры, гістарычныя сувязі, веданне і захаванне беларускіх традыцый і абрадаў», - распавёў «дэпутат».

У канцы мінулага года МЗС Беларусі заявіў пра 1,5-2 мільёна беларусаў, якія жывуць за мяжой.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках