28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы праводзяць круглы стол нацыянальнага адзінства (Анлайн-трансляцыя)

17

Украінскія палітыкі абмяркоўваюць будучыню краіны.

Да ўдзелу ў працы круглага стала запрошаныя экс-прэзідэнты Украіны Леанід Краўчук і Леанід Кучма, прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк і члены ўрада, народныя дэпутаты, кандыдаты ў прэзідэнты Украіны, кіраўнікі абласных адміністрацый і старшыні абласных саветаў, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, навукоўцы, прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, бізнес-колаў, грамадскіх і міжнародных арганізацый, грамадскія дзеячы, піша «Корреспондент».

Пра ініцыятыву правядзення такіх круглых сталоў абвясцілі 8 траўня ў сумеснай заяве выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў і прэм'ер Арсеній Яцанюк.

Мэтай дыялогу з'яўляецца фармаванне нацыянальнага кансенсусу па ключавых для ўкраінскага грамадства праблемах. Напрацаваныя прапановы з удзелам усіх палітычных сіл будуць рэалізаваныя Вярхоўнай Радай Украіны, у тым ліку праз механізмы ўнясення змяненняў у Канстытуцыю і заканадаўства Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках