19 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявік з Гомеля ваюе на баку тэрарыстаў у Данбасе

58

Сярод захопнікаў данецкіх гарадоў ёсць беларусы.

Адзін з іх - Зміцер Шакаў з Гомеля - не хавае свайго ўдзелу ў бандфармаваннях, якія тэрарызуюць жыхароў усходу Украіны. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ён выкладвае фатаграфіі, зробленыя ў Данбасе. На іх баявік пазіруе ў бронекамізэльцы з аўтаматам у руках.

Падборка фота сепаратыстаў і іх прыхільнікаў з'явілася ўчора ва ўкраінскіх СМІ.

Расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках