20 красавiка 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука пасадзілі на 25 сутак за падтрымку палітвязняў

2
Менчука пасадзілі на 25 сутак за падтрымку палітвязняў

Актывіста арыштавалі за салідарнасць з прэвентыўна затрыманымі перад ЧС па хакеі.

У судзе Першамайскага раёна Менска працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста Алега Керуля. Прысуд - 25 сутак арышту, паведамляе ПЦ «Вясна».

14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністрацыйны працэс супраць актывіста, накіраваў яго справу на дапрацоўку. У ходзе разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо сведкі з боку міліцыі У.С. Жарскі і Б.Г. Бык разыходзіліся ў сваіх паказаннях.

Алег Керуль быў адпушчаны з суда. Аднак ён вырашыў зайсці за сваімі рэчамі ў РУУС Першамайскага раёна і там яго зноў затрымалі. Пра гэта супрацоўнікі РУУС паведамілі сябру Керуля Змітру, заявіўшы, што ў гэты час яны дапрацуюць матэрыялы справы, хоць па законе, Алег Керуль да новага разгляду справы ў судзе павінен знаходзіцца на свабодзе.

Алега затрымалі 13 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, калі расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ЧС па хакеі.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца восем палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках