20 красавiка 2024, Субота, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook заблакаваў карыстальнікаў Byfly?

14

РУП «Белтэлекам» інфармуе карыстальнікаў пра праблему з доступам да сацыяльнай сеткі Facebook.

Прэс-служба нацыянальнага аператара сувязі паведамляе, што «спыненне доступу да сацыяльнай сеткі Facebook з асобных IP-адрасоў было звязана з палітыкай бяспекі кампаніі Facebook».

«У цяперашні час праблема блакавання IP-адрасоў знаходзіцца ў працэсе вырашэння. РУП «Белтэлекам» вядзе перамовы з прадстаўнікамі Facebook аб аднаўленні доступу да рэсурсу», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней карыстальнікі Byfly (гандлёвая марка РУП «Белтэлекам») ужо сутыкаліся з блакаваннем Google. На думку экспертаў, праблемы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў могуць быць звязаныя са спецыфічнымі наладамі сеткі Byfly і тым, што Беларусь традыцыйна ўваходзіць у спіс сусветных лідараў па рассыланні спаму.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках