29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі патрабуе перакрыць Днепр каля Смаленска

145
Жырыноўскі патрабуе перакрыць Днепр каля Смаленска

Адыёзны лідар ЛДПР прапанаваў змяніць рэчышча Дняпра.

З такой прапановай Уладзімір Жырыноўскі выступіў 15 траўня падчас візіту ў Смаленск. Горад, дзе на працягу двух гадоў губернатарам з'яўляецца член партыі ЛДПР Аляксей Астроўскі, размешчаны ў вярхоўях Дняпра. Далей рака цячэ па тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Лідар ЛДПР, вядомы сваімі эпатажнымі заявамі, на набярэжнай ракі ў Смаленску прапанаваў абязводзіць Украіну, накіраваўшы воды Дняпра ў Дон або Дзясну. Паводле яго слоў, маскоўскія навуковыя ўстановы ўжо займаюцца распрацоўкай гэтага праекта, піша «Комсомольская правда».

Губернатар Смаленскай вобласці заявіў, што падтрымае хуткую рэалізацыю ідэі, калі ўлады Расеі прымуць такое рашэнне.

Даўжыня рэчышча Дняпра на тэрыторыі Беларусі складае 595 кіламетраў.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках