20 красавiка 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь лідзіруе па тэмпу інфляцыі ў МС

8
Беларусь лідзіруе па тэмпу інфляцыі ў МС

За чатыры месяцы спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 6,6%.

Беларусь - лідзіруе па ўзроўні інфляцыі ў Мытным саюзе. Пра гэта сведчаць матэрыялы Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Так, за студзень-красавік спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 6,6%, у той час як у яе партнёраў па МС Расеі і Казахстана на 3,2% і 3,9% адпаведна. Пры гэтым за год (красавік 2014 года да красавіка 2013 года) у Беларусі кошты выраслі на 17,2%, у той час як у Расеі на 7,3%, у Казахстане - на 6,5%.

Акрамя таго, Беларусь у красавіку стала лідарам сярод краін МС па росце коштаў на прадукты харчавання - яны падаражэлі за месяц на 2% (Расея - 1,4%, Казахстан - 1%). Беларусь замацавала за сабой лідарства па росце коштаў на мяса - на 3,1%, алей - на 1,5%, макаронныя вырабы - на 2,9%, садавіна - на 5,4%, алкагольныя напоі - на 1,8%.

Разам з тым, у красавіку ў Беларусі павольней, чым у Расеі і Казахстане, даражэлі цукар - на 0,1%, бульба - на 3,4%, тытунёвыя вырабы - на 0,2%. Кошты на малако ў рэспубліцы ўдалося ўтрымаць на ўзроўні сакавіка. Таксама ў Беларусі знізіўся кошт сметанковага масла - на 0,1% і яйка - на 2,7%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках