20 красавiка 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі адбілі актывіста апазіцыі ў амапаўцаў

59
Менчукі адбілі актывіста апазіцыі ў амапаўцаў

Уначы ў Менску адбыліся бойкі паміж беларускімі і расейскімі балельшчыкамі.

Адна з іх скончылася ўмяшаннем АМАПа, піша сайт Pyx.by.

«Уначы на фан-зоне на Нямізе адбылося некалькі боек паміж расейскімі балельшчыкамі і беларусамі. Пасля гэтага туды прыбылі каля 15 амапаўцаў, а ўдзельнікі бойкі паспелі разбегчыся. Тады міліцыянты пачалі глядзець на людзей, якія стаялі побач», - распавёў Мікіта Семяненка.

Са слоў актывіста руху «За свабоду», ён і яшчэ некалькі чалавек ўвесь гэты час стаялі і размаўлялі паміж сабой.

«Міліцыянты праверылі дакументы ва ўсіх нас. Потым узялі мае, перапісалі ўсе звесткі. Потым кажуць, каб я ішоў з імі», - дадаў актывіст.

Калі ён спытаў, за што яго затрымліваюць, то атрымаў розныя адказы.

«Першы амапавец кажа, маўляў, мы цябе не затрымліваем. Другі, што затрымліваем па артыкуле 17.1 КаАП «дробнае хуліганства» за тое, што ты мацюкаўся. А трэці, што там, пойдзем пагаворым», - распавёў хлопец.

Але людзі сказалі, што яны не таго затрымліваюць. Нягледзячы на тое, што ім прыгразілі, маўляў, калі яны не супакояцца, то таксама паедуць з міліцыяй, падышло больш за 10 чалавек. Разборкі доўжыліся каля гадзіны, міліцыянты правяралі дакументы і лаяліся.

«Падчас спробы затрымання амапаўцы шматкроць казалі: «Х...Ці ты вы...ваешся, кажы нармальна». Калі я сказаў, што амапаўцы як прадстаўнікі ўлады павінны адказваць мне на мове звароту, яны заявілі: «Забіраем яго, на х...й», - дадаў актывіст.

Потым супрацоўнікі міліцыі вярнулі яму дакументы і сказалі, каб там яго больш не бачылі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках