19 красавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за змены рэчышча Дняпра першай пацерпіць Беларусь

74
З-за змены рэчышча Дняпра першай пацерпіць Беларусь

У доўгатэрміновай перспектыве гэта адаб'ецца таксама на Смаленскай вобласці Расеі.

Ад перакрыцця вады ў Дняпры для Украіны бяды не будзе. У гэтым упэўненыя навукоўцы, паведамляе ТСН. Справа ў тым, што вада ва ўкраінскія вадасховішчы прыходзіць з многіх прытокаў галоўнай артэрыі.

У першую чаргу, ад такіх дзеянняў пацерпіць Беларусь, у доўгатэрміновай перспектыве - Смаленская вобласць, а пасля законы прыроды ўсё адно возьмуць верх і вада Дняпра вернецца ва Украіну ў любым выпадку.

"Гэта, уласна, для Украіны нічым не пагражае, а для Расеі пагражае вялікімі непрыемнасцямі, таму што Смаленская вобласць - гэта вобласць з залішняй вільготнасцю", - запэўніваюць навукоўцы.

Нагадаем, учора, абураны абмежаваннямі пастаўкі вады ў Крым, Жырыноўскі пагражае пусціць Днепр у абыход Украіны. Губернатар Смаленшчыны заявіў, што над гэтым пытаннем ужо працуюць маскоўскія навукоўцы.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках