18 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі падцягваюцца да мяжы Украіны

135
Войскі Расеі падцягваюцца да мяжы Украіны

Камандзіры частак атрымалі ўказанне рыхтаваць «міратворчую аперацыю».

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», расейскія войскі, якія знаходзяцца ў 100-км зоне ад дзяржаўнай мяжы з Украінай, падцягваюцца да мяжы насупраць Луганскай вобласці. Па нашых дадзеных, камандзіры расейскіх частак атрымалі ўказанне знаходзіцца ў гатоўнасці да правядзення «міратворчай аперацыі» на тэрыторыі Украіны», - піша Дзмітрый Тымчук.

Раней паведамлялася, што ў Марыупалі Данецкай вобласці ўчора ноччу быў здзейснены напад на блокпост Нацыянальнай гвардыі. Пад абстрэл трапіла здымачная група «5 канала». Як перадае журналіст канала Ірына Герасімава, абстрэл з аўтаматычнай зброі здзейснілі з боку горада. Параненых ці забітых сярод украінскіх сілавікоў няма, журналісты не пацярпелі.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі ў якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

Архіўнае фота progorodnn.ru

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках