26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд: «Фэйсбук» і «Твітэр» могуць быць заблакаваныя

27
Раскамнагляд: «Фэйсбук» і «Твітэр» могуць быць заблакаваныя

Ведамства разглядае магчымасць поўнана блакавання «Фэйсбука» і «Твітэра» ў Расеі.

Пра гэта паведаміў тэлеканалу «Дождь» у пятніцу, 16 траўня, прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампялонскі.

«У ведамстве сапраўды разглядаюць магчымасць поўнага блакавання Twitter і Facebook і не бачаць у гэтым ніякіх рызык. Максім Ксянзоў досыць выразна і падрабязна сфармуляваў пазіцыю Раскамнагляду, - заявіў Ампялонскі. - Гэта намеснік кіраўніка. Натуральна, ён выступаў не як Максім Ксянзоў, а як афіцыйны прадстаўнік нашага ведамства».

Раней Ксянзоў заявіў у СМІ, што кіраўніцтва некаторых замежных інтэрнэт-кампаній не ідзе на кантакт з расейскімі ўладамі і «выкарыстоўваюць карыстальнікаў як інструмент палітыкі». Раскамнагляд успрымае гэта як «сацыяльную пагрозу» і гатовы заблакаваць «Твітэр» і «Фэйсбук» у Расеі, бо не бачыць у гэтым вялікіх рызык.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках