25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За чатыры месяцы рубель абваліўся на 5%

10
За чатыры месяцы рубель абваліўся на 5%

Курс наяўнага даляра з пачатку года вырас на 4,8% і з кожным месяцам рост паскараецца.

На 0,26% (з 9.997,5 да 10.023,5 рубля) вырас сярэдні курс наяўнага даляра ЗША ў першай палове траўня 2014 года, сведчыць пастаянны маніторынг каціровак, які праводзіцца БелаПАН і выстаўляецца галаўнымі аддзяленнямі беларускіх банкаў.

Сярэдні курс куплі павялічыўся на 0,36% (з 9.964 да 10.000 рублёў), продажу - на 0,16% (з 10.031 да 10.047). Максімальны курс куплі павысіўся з 9.990 да 10.010 рублёў, мінімальны курс продажу - з 10.000 да 10.035, максімальны - знізіўся з 10.190 да 10.150, што звязана з уведзенымі Нацбанкам абмежаваннямі на час Чэмпіянату свету па хакеі.

У студзені амерыканская валюта падаражэла на 0,64%, у лютым - на 1,51%, у сакавіку - на 0,97%, у красавіку - на 1,29%, з пачатку года - на 4,76%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках