24 красавiка 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы на Mercedes учынілі гонкі з менскімі даішнікамі

14
Расейцы на Mercedes учынілі гонкі з менскімі даішнікамі

У Менску ДАІ пераследвала аўто з маскоўскімі нумарамі.

Сёння раніцай у менскім мікрараёне Зялёны Луг супрацоўнікі ДАІ пераследвалі чорны Mercedes, паведаміў onliner.by відавочца. Па словах Данііла, аўтамабіль з маскоўскімі нумарамі заехаў у тупік, кіроўца паспрабаваў уцячы. Інспектар кінуўся следам, потым пад'ехалі яшчэ некалькі экіпажаў міліцыі. У ДАІ пацвердзілі, што маладыя людзі былі затрыманыя. У якім яны знаходзіліся стане, высвятляецца.

- Каля 07:20 ДАІ з уключанай сірэнай пераследвала гэтую машыну, - удакладніў Данііл. - Дадзены праезд па вуліцы Каліноўскага пазначаны як скразны. Верагодна, хлопцы з Mercedes разлічвалі выехаць на вул. Сядых. Але яны не ведалі, што праезд перагароджаны жалезабетонным блокам.

Інспектару ўсё-такі ўдалося дагнаць кіроўцу. А яго калегі затрымалі пасажыраў.

- Пазней пад'ехалі яшчэ некалькі экіпажаў, таксама пабеглі з пісталетамі нагала, - піша сведка. - Словам, аказалася іх усяго чацвёра маладых людзей, узрост - каля 30 гадоў. Потым доўга аглядалі гэтых суб'ектаў, машыну, потым супрацоўнікі ДАІ і гэтыя хлопцы пачалі ўсе кудысьці тэлефанаваць. Пазней бачыў толькі, што ўсе з'ехалі, машыну пакінулі ў двары. Спадзяюся, павезлі на агляд, а не адпусцілі.

У Менскай ДАІ паведамілі, што, вядома, ніхто парушальнікаў не адпускаў. Іх затрымалі каля дома №44 па вуліцы Сядых, а потым даставілі ў аддзяленне РУУС.

- Пачалося ўсё з таго, што дадзены Mercedes, які рухаўся з відавочным перавышэннем хуткасці, інспектары паспрабавалі спыніць на праспекце Незалежнасці, - распавёў намеснік начальніка ДАІ горада Сяргей Рудэнка. - Былі ўключаныя спецсігналы, але кіроўца не падпарадкаваўся і паспрабаваў схавацца. Быў арганізаваны пераслед, які прывёў у тупік на мясцовым праездзе вуліцы Каліноўскага. Кіроўца і пасажыры сапраўды спрабавалі схавацца, але былі затрыманыя. Відавочных прыкмет алкагольнага ап'янення ў іх не назіралася. Узятыя неабходныя аналізы для ўстанаўлення іх стану. За парушэнне ПДР у дачыненні да кіроўцы будзе складзена некалькі адміністрацыйных матэрыялаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках