25 красавiка 2024, Чацвер, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

80 тысяч ІП застануцца без працы

105
80 тысяч ІП застануцца без працы

Прадпрымальнікі не змогуць працаваць па новых умовах.

Падпісанне ўказу аб рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў стане катастрофай для малога бізнесу. РГА «Перспектыва» абвясціла збор подпісаў пад зваротам да Лукашэнкі з патрабаваннем не падпісваць указ аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў ІП. Гаворка ідзе пра праект указа, які ўстанаўлівае новыя правілы працы для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку з 1 ліпеня 2014 года.

Ці ёсць надзея, што ўлады пачуюць прадпрымальнікаў? Сайт eurobelarus.info пагутарыў з лідарам «Перспектывы» Анатолем Шумчанкам.

- Збор подпісаў - гэта апошняя форма пратэсту супраць зменаў?

- Пакуль мы не гаворым пра пратэсты. Збор подпісаў - гэта, хутчэй, форма барацьбы, форма данесці нашу пазіцыю да ўладаў. Да пратэсту справа яшчэ не дайшла. Гэты ўказ можа пакінуць без сродкаў да існавання пераважную большасць прадпрымальнікаў.

Але мы не збіраемся спыняцца. У чэрвені мы збіраем чарговы форум індывідуальных прадпрымальнікаў, на якім таксама паспрабуем дастукацца да ўладаў. Да канца траўня мы плануем правесці традыцыйны конкурс «Лепшы рэгіён месяца 2013 года», на якім таксама плануем вывучыць меркаванне прадпрымальнікаў адносна чаканых пераменаў.

- Вы кажаце, што пераважная большасць прадпрымальнікаў могуць застацца без сродкаў да існавання. Значыць, вы праводзілі разлікі - чым абернецца ўказ аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў ІП для малога бізнесу?

- Разлікі мы правялі ўжо даўно. Скажу толькі, што па нашых ацэнках са 100 тысяч прадпрымальнікаў па новых умовах не змогуць працягнуць працу тысяч 80 прадпрымальнікаў.

У фінансава-эканамічным абгрунтаванні падлічана, што ў 2015 годзе ажыццяўляць рознічны гандаль з выплатай адзінага падатку будуць 10 тысяч чалавек, гэта значыць у сем разоў менш, чым цяпер.

Для спажыўцоў кошты на тавары вырастуць у два, а то і ў тры разы, у 2015-2016 гадах дзяржава страціць да 1,124 трыльёна рублёў паступленняў у бюджэт за год. Гэта катастрофа для малога бізнесу.

- Ці рэагуюць улады на вашы спробы дастукацца да іх?

- Першая рэакцыя рушыла ўслед з боку Лукашэнкі на нарадзе ў лютым, на якой ён праехаўся па мне бульдозерам. Праходзяць актыўныя кансультацыі уладаў з прадпрымальнікамі ў Менску і рэгіёнах. Прадстаўнікі ўлады спрабуюць растлумачыць прадпрымальнікам новыя ўмовы працы з 1 ліпеня. Бо многія прадпрымальнікі нават не ведаюць, што з 1 ліпеня іх чакаюць перамены. Людзі не вераць, што могуць застацца без працы, кажуць: штосьці будзе, такога быць не можа. Прадпрымальнікі не разумеюць, што яны не змогуць выканаць усе патрабаванні, што прад'яўляюцца ім заканадаўчымі актамі.

- Што ўяўляе найбольшую пагрозу існаванню ІП?

- Немагчыма выканаць патрабаванне аб суправаджальных дакументах на тавар з краін Мытнага саюза - у Расеі такія дакументы папросту не выдаюць. Гэта асноўная пагроза. Большасць беларускіх прадпрымальнікаў затаварваюцца на расейскіх рынках, і расейскія прадпрымальнікі не могуць даць нам патрабаваныя дакументы. Калі мы просім: вярніце нам ПДВ, - з намі ніхто не хоча звязвацца, таму што расейцы нарываюцца на сустрэчныя праверкі.

Насуперак дырэктыве №4, з прадпрымальнікамі ніхто не ўзгадняе нарматыўныя акты, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць. Такія дзеянні беларускага кіраўніцтва прывядуць толькі да нарастання супрацьстаяння і лакальных канфліктаў.

- Вы сапраўды спадзеяцеся, што Лукашэнка ці яго адміністрацыя пачуюць голас індывідуальных прадпрымальнікаў?

- Хачу сказаць, што за кошт «Перспектывы» на паўтара года адсунутыя планы ўвядзення сертыфікатаў на тавар.

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Мы спрабуем зрушыць праблему з мёртвай кропкі.

У любым выпадку будзе барацьба. Мы хочам цывілізаванага канструктыўнага дыялогу, хочам вырашаць праблему за сталом перамоваў. Калі ў чалавека прыйдуць забіраць апошняе - наступствы непрадказальныя.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках