24 красавiка 2024, Серада, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча пазбавіцца ад стратных калгасаў

81
Мясніковіч хоча пазбавіцца ад стратных калгасаў

Беларускі прэм'ер прапанаваў прадаваць стратныя сельгаспрадпрыемствы.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Круглянскім райвыканкаме па праблемных пытаннях развіцця АПК Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БелТА.

Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў, каб усе рашэнні па паляпшэнню эканамічнай сітуацыі, рэарганізацыі стратных і закрэдытаваных сельгасарганізацый, дзе кароткатэрміновыя фінансавыя абавязацельствы перавышаюць выручку, былі прынятыя ў самы бліжэйшы час - не пазней за 27 траўня. Формы рэарганізацыі могуць быць самыя розныя - ад працэсу санацыі да ўзбуйнення гаспадарак і продажу стратных арганізацый інвестарам.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, з мэтай павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу урадам распрацаваны комплекс мер, таксама падрыхтаваныя некалькі праектаў указаў Лукашэнкі. У прыватнасці, гэтымі дакументамі прадугледжаныя меры па рэструктурызацыі старой запазычанасці сельгасарганізацый. Гэта будзе зроблена для таго, каб аб'яднальныя працэсы не адбіліся негатыўна на інтэгратары - арганізацыі, якая бярэ на сябе праблемы далучанай.

«Таксама мы прапануем цэлы шэраг стратных сельгасарганізацый прадаваць як маёмасныя комплексы інвестарам, перш за ўсё айчынным. Не выключана, што іх рэалізацыя будзе ажыццяўляцца за адну базавую велічыню, - сказаў ён. - Гэта трэба рабіць, і я не бачу тут нічога дрэннага. Галоўнае, што арганізацыя будзе працаваць, будзе забяспечаная занятасць людзей. А калі новы ўласнік заменіць некаторых спецыялістаў, то і ў гэтым няма крыміналу. Значыць, гэта будзе пэўны стымул для таго, каб і кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, якія дапускаюць хранічныя страты, і спецыялісты, якія там працуюць, ведалі, што заўтра яны могуць застацца без працы. Безумоўна, гэта тычыцца толькі закрэдытаваных і хранічна стратных сельгасарганізацый», - падкрэсліў Мясніковіч.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках