Арыштаваныя гомельскія «вертыкальшчыкі» - Барысенка і Трызна?
8- 19.05.2014, 12:46
- 17,873
Запіс на прыём да гэтых чыноўнікаў «часова прыпынены».
У сувязі са службовай неабходнасцю прыём грамадзян намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Барысенкам Валянцінам Васільевічам пераносіцца. Пра дату і час будзе паведамлена дадаткова, гаворыцца на афіцыйным сайце.
Як паведамілі карэспандэнту сайта charter97.org у Гомельскім аблвыканкаме, запісацца на прыём да Трызны Віктара Міхайлавіча немагчыма па тых жа прычынах. У той жа час, запісацца на прыём да астатніх намеснікаў можна.
Нагадаем, сёння раніцай Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне дваіх намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама. Абставіны ўчыненага злачынства і прозвішчы затрыманых не выдаюцца.