23 красавiка 2024, aўторак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў «зачыстку» чыноўнікаў перад 2015 годам

8
Лукашэнка пачаў «зачыстку» чыноўнікаў перад 2015 годам

Арышт кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама - падрыхтоўка дыктатара да чарговых «выбараў».

Такое меркаванне інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў каардынатар моладзевай сеткі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), жыхар Гомеля Андрэй Стрыжак.

- Сёння раніцай Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне дваіх намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама. Што з гэтай нагоды кажуць гамяльчане?

- Пакуль што абмеркаванняў на вуліцы ці ў грамадскім транспарце я не чуў, але пра гэта ўжо кажуць у сацыяльных сетках.

- Дадзеных чыноўнікаў арыштавалі «па падазрэнні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі». Што, на ваш погляд, хаваецца за дадзенай фармулёўкай і за што іх арыштавалі ў рэчаіснасці?

- На самой справе мне зараз складана адсачыць, ці былі гэта людзі са старой каманды старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца ці ж новыя прызначэнцы, але ўсё роўна відаць, што нашу мясцовую вертыкаль трохі ліхаманіць. Таму што я не памятаю, каб нейкую вобласць ліхаманіла такімі гучнымі затрыманнямі літаральна праз пару гадоў пасля пасадкі Піліпца.

- У апошні час Лукашэнка часта кажа пра ўзмоцненую так званую барацьбу з карупцыяй. Ці лічыце вы, што дадзеныя арышты адбыліся ў яе рамках ці ўсё ж такі звязаныя з чымсьці іншым?

- На гэты конт ёсць некалькі меркаванняў. Вядома, гэта больш развагі, але калі, напрыклад, правесці паралель з тым, што адбываецца ва Украіне, то тут можна ўспомніць пытанне Лукашэнкі, чые загады будзе выконваць кіраўнік адной з абласцей, які падтрымаў анэксію Крыма. І Лукашэнка адказаў, што ён будзе выконваць «мае загады», а не нейкай там новастворанай «народнай рэспублікі». І можна, вядома, паспрабаваць падумаць у гэтым кантэксце, ці не з'яўляецца гэта пачаткам зачысткі і праверкі на лаяльнасць кадраў менавіта ў кантэксце сепаратызму ці якіх-небудзь такіх рухаў. Хоць гэта больш канспіралогія: можа быць, а, можа, і не. Але на мой погляд, гэта, вядома, падрыхтоўка да 2015 года і планавае «ператрахіванне» кадраў, каб не заседжваліся.

- У такім выпадку ці прынясе дадзеная «барацьба» з карупцыяй па-сапраўднаму станоўчы вынік?

- Я стаўлюся да гэтага даволі па-філасофску, таму што гэта выглядае, як пчолы супраць мёду. З аднаго боку, яны змагаюцца з гэтай карупцыяй, а з другога, не робяць ніякіх празрыстых механізмаў па яе стрымліванні. Таму карупцыя не вынішчаецца такімі метадамі. Можна тысячу разоў памяняць людзей на пасадах, але калі не мяняць саму сістэму падыходу да прыняцця людзей на дзяржаўныя пасады, то нічога ў сваёй большасці не зменіцца, і гэта будзе проста фасадная барацьба з карупцыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках