29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: У Славянску забітыя двое вайскоўцаў

10

Яшчэ некалькі вайскоўцаў параненыя.

У ноч на 2 траўня ў Славянску былі збітыя два верталёта Мі-24 Узброеных Сіл Украіны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, баявыя машыны былі збітыя невядомымі асобамі з выкарыстаннем пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК). У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Акрамя таго, стрэламі з стралковай зброі пашкоджаны верталёт Мі-8 армейскай авіяцыі Узброеных Сіл Украіны. У гэтым выпадку ахвяраў і пацярпелых няма. На месцы працуе следчая камісія.

mil.gov.ua

"Факт выкарыстання супраць Узброеных Сіл Украіны ПЗРК яскрава сведчыць пра тое, што супраць вайскоўцаў у Данецкай вобласці дзейнічаюць далёка не "мірныя пратэстоўцы", а добра падрыхтаваныя і ўзброеныя па апошнім слове тэхнікі прафесійныя дыверсійныя групы, якія шляхам здзяйснення тэрарыстычных актаў і дыверсій спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку ў рэгіёне", - заявілі ў Мінабароны.

Раней таксама паведамлялася, што адзін з украінскіх лётчыкаў быў паранены і захоплены сепаратыстамі.

З боку баявікоў забіты адзін чалавек і некалькі параненыя.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках