19 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкім ІП 8 гадоў не даюць памяшканне для сходаў

1
Баранавіцкім ІП 8 гадоў не даюць памяшканне для сходаў

Прадпрымальнікі патрабуюць даць ім памяшканне для сходаў.

Грамадскі актывіст і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 1 траўня накіраваў зварот да Лукашэнкі, у якім просіць яго абавязаць Баранавіцкі райвыканкам даць памяшканне для правядзення агульнага сходу індывідуальных прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку, піша ПЦ «Вясна».

Па словах Мікалая Чарнавуса, вось ужо 8 гадоў мясцовым прадпрымальнікам раённыя ўлады не даюць памяшканне для вырашэння сваіх праблем. У 2011 годзе Савет рынку быў прызначаны адміністрацыяй каапрынку, а не абраны агульным сходам прадпрымальнікаў. У лютым 2014 года Чарнавус двойчы звяртаўся ў Баранавіцкае раённае спажывецкае таварыства і ў мясцовы райвыканкам з мэтай атрымання памяшкання. Але чыноўнікі прапанавалі ім, каб 1,5 тысячы прадпрымальнікаў сабраліся ў кабінеце дырэктара каапрынку і такім чынам вырашылі ўсе свае праблемы. Новы зварот у райвыканкам аб прадастаўленні памяшкання для правядзення агульнага сходу ў сакавіку 2014 года падпісалі больш за 40 прадпрымальнікаў. 23 красавіка Мікалай Чарнавус атрымаў у адказ ліст за подпісам намесніка старшыні В. Л. Углянца. Раённыя ўлады ў чарговы раз адмовіліся даць памяшканне, параіўшы па гэтым пытанні звяртацца ў гарвыканкам, які з'яўляецца ўласнікам памяшканняў на Баранавіцкім каапрынку.

- Мы шмат разоў звярталіся і ў Баранавіцкі гарвыканкам, але нам адказалі, што гарадскія ўлады не маюць дачынення да раённага каапрынку. Баранавіцкіх гарадскіх чыноўнікаў падтрымлівае і Брэсцкі аблвыканкам. Таму, каб неяк пераадолець гэтую бюракратычную валакіту, я вырашыў звярнуцца наўпрост да кіраўніка дзяржавы, каб ён абавязаў Баранавіцкі райвыканкам даць памяшканне для правядзення агульнага сходу. Да гэтага часу ў нас няма Савета рынку і мы не можам прыняць рэзалюцыю аб увядзенні ў дзеянне Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці», - паведаміў Мікалай Чарнавус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках