26 красавiка 2024, Пятніца, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя людзі, якія маглі збіць верталёт пад Славянскам

26

Чатыры чалавекі з блокпоста, адкуль былі ажыццёўленыя стрэлы з ПЗРК па верталётах, затрыманыя.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Украіны.

«Сёння, 2 траўня, у выніку правядзення мерапрыемстваў у рамках антытэрарыстычнай аперацыі на блокпосце сепаратыстаў у раёне Славянска затрыманыя чатыры чалавекі, якія могуць быць датычныя да здзяйснення стрэлаў з ПЗРК па верталётах армейскай авіяцыі Узброеных Сіл Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

З затрыманымі, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, праводзяць неабходныя мерапрыемствы прадстаўнікі адпаведных сілавых структур.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Праз некалькі гадзін пасля пачатку аперацыі стала вядома, што два верталёта былі збітыя баевікамі. Адзін з пілотаў трапіў у палон. Журналісты паведамлялі пра трэці збіты верталёт, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках