19 красавiка 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкульт Беларусі: Рускі марш трэба ўзгадніць з МУС

42
Мінкульт Беларусі: Рускі марш трэба ўзгадніць з МУС

Заўзятарам зборнай Расеі, якія хочуць арганізавана прайсці па вуліцах Менска 9 траўня - у дзень адкрыцця ЧС па хакеі з шайбай, трэба ўзгадніць гэтае пытанне з МУС Беларусі.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, перадае "Інтэрфакс Захад".

"На любое шэсце трэба атрымаць дазвол. Гэтае пытанне ляжыць у кампетэнцыі МУС Беларусі і ўпраўлення ідэалогіі Менгарвыканкама", - сказаў ён.

Раней прэзідэнт Клуба заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў заяўляў, што расейскія заўзятары плануюць прайсці арганізаванай калонай па цэнтры Менска 9 траўня.

У сваю чаргу беларускае МУС папярэджвае, што замежныя заўзятары абавязаныя на працягу пяці сутак зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі, за выключэннем выходных дзён, дзяржаўных святаў і святочных дзён, акрамя грамадзян Расеі, Украіны, Літвы, Латвіі.

Рэгістрацыя замежнікаў ажыццяўляецца ў гасцініцах, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, аб'ектах аграэкатурызму або ў падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі. Для рэгістрацыі неабходна прадставіць заяву, міграцыйную карту, пашпарт і дакумент аб аплаце.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках