28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку пагражаюць узяць у закладнікі супрацоўнікаў амбасады Беларусі

18

Супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Бішкеку возьмуць у закладнікі, калі Курманбек Бакіеў не будзе экстрадаваны.

У горадзе Бішкек перад будынкам амбасады Беларусі ў Кыргызстане 2 траўня прайшла акцыя грамадзянскага актывіста Андуруша Тактанасырава, які заклікаў урад Беларусі экстрадаваць былога прэзідэнта КР Курманбека Бакіева, піша akipress.org.

«Мэта маёй акцыі па-ранейшаму заключаецца ў экстрадыцыі дзяржаўнага злачынца Курманбека Бакіева. Дай Бог, будзем верыць, што ў хуткім часе ў Кыргызстане скончыцца судовы працэс па падзеях, якія адбыліся 7 красавіка. Але я не ўпэўнены, што пасля прысуду суда Лукашэнка адправіць Бакіева дадому. Ён гэтага не хоча рабіць і не думае пра гэта. Прысуд суда жа павінен быць выкананы», - растлумачыў грамадзянскі актывіст.

 

Тактанасыраў адзначыў, што ў выпадку, калі пасля абвінаваўчага прысуду суда Аляксандр Лукашэнка не зменіць сваю пазіцыю, ён гатовы пайсці на радыкальныя крокі. «Я здольны прыдумаць розныя сцэнары. Сэнс будзе заключацца ў тым, каб злачынца Бакіева экстрадавалі ў сваю краіну», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, не выключана, што гатовы пайсці на парушэнне закона. «Я гатовы нават узяць закладнікі супрацоўнікаў амбасады Беларусі», - заявіў ён.

Таксама актывіст адзначыў, што калі Беларусь, Казахстан і Расея хочуць бачыць Кыргызстан партнёрам па Мытным саюзе, то неабходна экстрадаваць Бакіева. «Калі яго не экстрадуюць, я буду агітаваць усіх кыргызстанцаў супраць уваходжання ў Мытны саюз», - дадаў Тактанасыраў.

У ходзе сваёй акцыі ён прастаяў некаторы час у будынку амбасады, дэманстраваў свой плакат для камер відэаназірання. З амбасады ніхто не выйшаў.

Былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў пасля падзей у красавіку 2010 года пакінуў Кыргызстан і пражывае ў Беларусі па запрашэнні Лукашэнкі. Афіцыйны Бішкек працягвае патрабаваць яго выдачы кыргызскаму правасуддзю - у Кыргызстане Бакіеў абвінавачваецца ў масавых забойствах ля Белага дома падчас падзей 7 красавіка 2010 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках