20 красавiка 2024, Субота, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі папрасіў Лукашэнку ўвесці войскі ва Украіну

161
Жырыноўскі папрасіў Лукашэнку ўвесці войскі ва Украіну

Лідар ЛДПР настойвае на акупацыі Украіны войскамі Беларусі і Расеі.

Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што гэта трэба зрабіць да 9 траўня. «Тады краіна ўздыхне свабодна і зможа адсвяткаваць яшчэ адну перамогу», - сказаў «Русской службе новостей» лідар ЛДПР.

Ён паведаміў, што дэпутаты ўсіх фракцый Дзярждумы запатрабавалі ад ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ як мага хутчэй прыняць усе меры, каб спыніць карную аперацыю кіеўскіх уладаў.

«Наша кіраўніцтва прыме комплекс мер, каб забяспечыць бяспеку грамадзян паўднёва- усходу і прымусіць да адступлення усе ўзброеныя фармаванні», - упэўнены Жырыноўскі.

Па яго думку, не павінна заставацца ў баку і Беларусь, яна магла б увесці войскі ў паўночна-заходнія вобласці Украіны і дапамагчы заблакаваць сілы Кіева, якія пачалі непрыкрыты тэрор.

«Аперацыя, якую кіеўскія ўлады называюць контртэрарыстычнай, робіцца з мэтай пакінуць Украіну адзінай пад нацысцкім рэжымам і ўключыць яе ў НАТА, і затым дыверсійнымі атрадамі турбаваць нашы заходнія рэгіёны - Кубань, Варонеж, Растоў, Курск, Белгарад», - лічыць палітык.

Нагадаем, ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці, распачатая са студзеня бягучага года па даручэнні Лукашэнкі. Першыя два месяца выпрабоўвалася гатоўнасць органаў кіравання, сегмента супрацьпаветранай абароны, а таксама органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пасля гэтага правяралася адзіная рэгіянальная сістэма СПА Беларусі і Расеі.

Большая частка вучэнняў праводзіцца ля межаў з Украінай. У іх таксама бяруць удзел вайскоўцы з Расеі.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках