29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП прапануе стварыць беларускую дошку ганьбы (Відэа)

7

У Беларусі хочуць стварыць дошку ганьбы, на якой будзе размяшчацца інфармацыя пра асоб, якія маюць прамое дачыненне да палітычных рэпрэсій.

Пра гэта заявіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 2 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, прысвечанай праблеме прэвентыўных затрыманняў актывістаў дэмакратычных арганізацый Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, на дошцы будуць імёны суддзяў, міліцыянтаў, кіраўнікоў арганізацый, якія трэціруюць падначаленых (актывістаў і сябраў дэмакратычных партый) і іншых асоб. Акрамя таго, Лябедзька прапануе таксама на базе дошкі ганьбы стварыць "беларускі спіс людзей, якія парушаюць Канстытуцыю, міжнародныя абавязацельствы Беларусі, у дачыненні да якіх павінны ажыццяўляцца кропкавыя санкцыі".

На думку палітыка, гэты спіс можа быць карысны структурам ЕЗ.

"Калі Еўрапейскі звяз у чарговы раз у верасні або кастрычніку будзе разглядаць пытанне ці працягваць кропкавыя абмежаванні ў дачыненні да некаторых беларускіх чыноўнікаў і службовых асоб, яны могуць прыняць да ведама гэты спіс", - сказаў ён.

Стварэннем гэтага спісу маглі б заняцца праваабарончыя арганізацыі і нейкія "маральныя аўтарытэты". Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, а таксама грамадзяне могуць збіраць інфармацыю для дошкі і спісу.

У сваю чаргу сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі звярнуў увагу не тое, што "многія людзі, адказныя за праявы рэпрэсій у рэгіёнах, праяўляюць асабістую ініцыятыву без цэнтральнага загаду зверху" ў выпадках грубых затрыманняў, збіцця людзей, псіхалагічнага ціску, звальненняў і іншых выпадкаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках