18 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік КДБ: Спецслужбы Беларусі могуць засылаць дыверсантаў ва Украіну

25
Падпалкоўнік КДБ: Спецслужбы Беларусі могуць засылаць дыверсантаў ва Украіну

ФСБ Расеі і КДБ Беларусі могуць дзейнічаць сумесна на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў былы падпалкоўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Костка.

- У апошні час сярод сепаратыстаў на тэрыторыі Украіны былі выяўленыя і нават арыштаваныя грамадзяне Беларусі. Як яны маглі трапіць у акружэнне баевікоў?

- Магчымыя розныя каналы. І тут неабавязкова непасрэднае задзейнічанне спецслужбаў. Скажам, тое ж самае РНА, якое ў пэўным плане падкантрольнае спецслужбам, але як грамадская арганізацыя можа весці нейкую сваю працу, шукаць людзей тут у Беларусі, якія супраць незалежнасці і самастойнасці Украіны. Фактычна гэта тая ж самая вярбоўка, што і ў спецслужбаў.

- Вядома, што паміж Менскам і Масквой існуе цеснае супрацоўніцтва, у тым ліку паміж беларускімі і расейскімі спецслужбамі. Зыходзячы з гэтага, ці мог заслаць дыверсантаў з Беларусі ва Украіну менавіта КДБ?

- Ва Украіне ёсць цікавасць канкрэтна Крамля на чале з Пуціным, і адпаведна, для яго дасягнення ён падключае не толькі дыпламатыю, але спецслужбы: ФСБ, ГВУ і іншыя схаваныя рычагі. А паміж Беларуссю і Расеяй ёсць пэўныя дамоўленасці ў плане супрацоўніцтва спецслужбаў.

Наогул, заўсёды спецслужбы ўсіх краін свету працавалі так: калі ёсць агульная мэта, і ўсё роўна ЦВУ гэта, ФСБ ці КДБ, яны дамаўляюцца і вырашаюць пытанне, якое знаходзіцца ў іх інтарэсах. Гэта вельмі складаны схаваны механізм. І калі тут ёсць пэўная зацікаўленасць, то Лукашэнка з Пуціным дамовіцца, а КДБ будзе супрацоўнічаць з ФСБ, калі ж не, то наадварот. Таму гэтыя дыверсанты маглі быць накіраваныя ва Украіну беларускімі спецслужбамі. Для спецслужбаў наогул няма немагчымых пытанняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках