16 красавiка 2024, aўторак, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Дэвальвацыя рубля працягнецца

60
Ермакова: Дэвальвацыя рубля працягнецца

Нацбанк абяцае далейшае зніжэнне курсу беларускага рубля.

Пра гэта сёння заявіла журналістам старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, перадае БелТА.

Гаворачы пра перспектывы крэдытна-дэпазітнага рынку, яна адзначыла, што ў дачыненні да адсоткавых ставак Нацбанк будзе праводзіць палітыку паступовага зніжэння. «Гэта значыць, яны плаўна павінны зніжацца, але да разумнай мяжы. Тое ж - па курсавой палітыцы. Мы будзем працягваць палітыку паступовага зніжэння кошту нацыянальнай валюты», - сказала кіраўнік Нацбанка.

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 19 траўня зніжаная на 1 адсоткавы пункт да 21,5%, нагадала Надзея Ермакова.

«Ці будзем зніжаць далей - жыццё пакажа, як будзе складвацца сітуацыя на макраўзроўні і ў цэлым у свеце», - дадала яна.

Нагадаем, раней пра новыя рызыкі дэвальвацыі ў Беларусі заявіла Мінэканамразвіцця Расеі.

«Эканамічны рост у краінах СНД і Мытнага саюза будзе ў бліжэйшыя гады адставаць ад сусветнай дынамікі. Разам з тармажэннем росту расейскай эканомікі негатыўную ролю згуляе спад у эканоміцы Украіны ў 2014 г., які ацэньваецца ў 3-5% ВУП. Рызыкі новай хвалі дэвальвацыі і нізкіх тэмпаў росту ёсць і ў эканоміцы Беларусі», - гаворыцца ў прагнозе Мінэканамразвіцця Расеі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках