23 красавiка 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Канаплёва судзяць за хаванне злачынства

61
Уладзіміра Канаплёва судзяць за хаванне злачынства

Сябар Лукашэнкі апынуўся на лаве падсудных.

Другі фігурант крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава - былы спікер «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў. Ён абвінавачваецца паводле часткі 1 артыкула 406 («неданясенне аб злачынстве») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Архіпаў абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў і за атрыманне хабару. Абодва чыноўнікі пакуль знаходзяцца на волі, паведамляе «Інтэрфакс».

20 траўня ў будынку Вярхоўнага суда вайсковая калегія расчалася з разглядам гэтай крымінальнай справы, працэс ідзе за зачыненымі дзвярыма. Архіпаў можа атрымаць ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, Канаплёў - грамадскія працы або штраф ці арышт да 3 месяцаў.

Крымінальную справу ў дачыненні да былога намесніка генпракурора Беларусі распачалі пасля таго, як ён спыніў крымінальную справу супраць сына бізнэсоўцы, які без пасведчання ехаў на матацыкле і да смерці збіў 24-гадовую дзяўчыну. Лукашэнка заявіў, што Архіпаў зрабіў гэта за злітак золата і бутэльку каньяку, паведамляе «Радыё Свабода».

27 лістапада мінулага году ў СМІ з'явілася інфармацыя аб арышце Уладзіміра Канаплёва. Выданне «Прессбол» паведамляла, што чыноўнік прабыў тры дні ў следчым ізалятары КДБ. Тады ж былі апублікаваныя звесткі, што ў поле зроку праваахоўных органаў патрапіў яшчэ адзін намеснік кіраўніка НАК - Генадзь Аляксеенка.

Уладзімір Канаплёў з'яўляецца сябрам дзяцінства беларускага правадыра. Ён быў памочнікам Лукашэнкі яшчэ ў той час, калі будучы дыктатар з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета краіны. У 1995 ён быў абраны дэпутатам парламента. Уладзімір Канаплёў узначальваў праўладную дэпутацкую фракцыю «Згода» і з'яўляўся чальцом прэзідыума Вярхоўнага Савета. Пасля рэферэндуму 1996 года і разгону легітымнага парламента ён стаў намеснікам старшыні «палаты прадстаўнікоў».

У кастрычніку 2000 года ён зноў стаў «дэпутатам» ад Шклоўскай выбарчай акругі №75. На першай пазачарговай сесіі новай «палаты прадстаўнікоў» яго абралі намеснікам старшыні. З 2004 да 2007 гада ён узначальваў лукашэнкаўскі «парламент».

На гэты момант Уладзімір Канаплёў з'яўляецца прэзідэнтам Федэрацыі гандбола Беларусі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках