29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе

81
Станіслаў Шушкевіч: Прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе

Шукаць «адзінага кандыдата» ад апазіцыі не мае сэнсу.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Паводле яго слоў, не важна, будзе адзін кандыдат, ці будзе іх дзесяць, «выбары» і так пройдуць па спецыяльна распрацаваным сцэнары.

«Казаць пра адзінага заўчасна, таму што з таго што адбываецца, я бачу, што выбараў па-ранейшаму не будзе. Будзе адзіны, але гэта ўсё роўна, што выкідваць усё ў смецце. Пазіцыя Цэнтрвыбаркама, гэтай брыдкай пачвары, не дазваляе чакаць, што ў нас могуць быць выбары - выбараў не будзе. Па гэтым пытанні падзелу наогул няма ніякага, усе за тое, каб змяніць рэжым, але ёсць людзі, якія хочуць штосьці за гэта мець, вось яны могуць разважаць, абгрунтоўваць, пісаць», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках