25 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн абмяркуе на Кіпры ўвядзенне санкцый супраць Расеі

Джо Байдэн абмяркуе на Кіпры ўвядзенне санкцый супраць Расеі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду наведае Кіпр для абмеркавання санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі.

Гэтае пытанне з'яўляецца вельмі адчувальным для Нікасіі, так як у кіпрскіх банках захоўваюцца мільярды еўра расейскіх інвестараў. Міністр замежных спраў Кіпра Іяаніс Касулідзіс раней заявіў, што жорсткія санкцыі Еўразвяза супраць Расеі могуць разбурыць эканоміку яго краіны, перадае «Радыё Свабода».

У ходзе візіту Байдэна на Кіпр бакі таксама абмяркуюць пытанні, звязаныя з урэгуляваннем кіпрскага канфлікту.

Байдэн прыбудзе на Кіпр па завяршэнні візіту ў Румынію. Сёння ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Румыніі Траянам Бэсеску і прэм'ер-міністрам Віктарам Понтай аб сітуацыі на Украіне. Выступаючы ўчора ў Бухарэсце, Джо Байдэн заявіў пра прыхільнасць Вашынгтона сваім абавязацельствам перад Румыніяй. «Вы можаце на нас разлічваць», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках