29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск i Масква не дамовіліся аб зліцці МАЗа і КАМАЗа

8
Менск i Масква не дамовіліся аб зліцці МАЗа і КАМАЗа

Расея патрабуе перадаць акцыі двух прадпрыемстваў кіруючай кампаніі холдынгу.

Менск і Масква не змаглі дамовіцца па ўмовах стварэння альянсу МАЗа і КАМАЗа. Пра гэта паведаміў 21 траўня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні журналістаў у Менску, перадае БелаПАН.

"Рабочая група па гэтым пытанні паўтары тыдні збіралася і пакуль да нейкай згоды не прыйшла. Дадзеная тэма будзе зноў абмяркоўвацца 23 траўня ў Санкт-Пецярбургу", - сказаў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, існуюць разыходжанні, якія не дазваляюць бакам дасягнуць кампрамісу адносна паўнамоцтваў кіраўніцтва кіруючай кампаніі.

"Беларускі бок зыходзіць з таго, што можна ў рамках холдынгу, якому перадаецца кіраванне МАЗам і КАМАЗам, вырашыць гэтыя пытанні", - сказаў першы віцэ-прэм'ер. Расейскі бок, паводле яго слоў, лічыць, што ствараць кіруючую кампанію без перадачы ёй акцый двух прадпрыемстваў немагчыма. "Расейскі бок гатовы да стварэння холдынгу толькі тады, калі ва ўласнасць дадзенай кампаніі будуць перададзеныя акцыі МАЗа і КАМАЗа", - патлумачыў Сямашка.

Нагадаем, у пачатку 2013 года Беларусь і Расея вызначылі пяць праектаў у прамысловай сферы, у рамках якіх планавалася стварыць сумесныя беларуска-расейскія прадпрыемствы. Меркавалася, што СП будуць створаныя з удзелам: "Менскага завода колавых цягачоў" і арганізацый абаронна-прамысловага комплексу Расеі; беларускага "МАЗа" і расейскага "КамАЗа"; арганізацый Раскосмасу і беларускага "Пеленга"; ААТ "Гродна Азот" і расейскага ААТ "МХК "Еўрахім"; беларускага ААТ "Інтэграл" і ААТ "Расейская электроніка".

Да цяперашняга часу ні адзін з вышэйпералічаных праектаў не рэалізаваны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках