23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП рыхтуюць рэспубліканскую забастоўку

124
ІП рыхтуюць рэспубліканскую забастоўку

Прадпрымальнікі гатовыя баставаць з 1 ліпеня.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі Аляксандр Макаеў.

- У пятніцу кіраўнік падпісаў указ, які забараняе прадпрымальнікам з ліпеня гандляваць без сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў. Што гэта значыць для малога і сярэдняга бізнесу Беларусі і якія наступствы пацягне?

- Гэта пацягне за сабой калапс працы рынкаў, што з'яўляецца толькі вяршыняй айсберга. Гэта таксама будзе азначаць рост коштаў на харчовыя тавары і гандлёвы крызіс.

- Але ж разам з тым ІП вярнулі права наймаць рабочых. Ці зможа гэты «пернік» перакрыць «пугу» уўвыглядзе сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў?

- Я не разумею, навошта наогул было забараняць наймаць рабочых і перашкаджаць развівацца малому бізнесу, мацнець, пераходзіць у іншыя формы гаспадарання, даваць новыя працоўныя месцы і плаціць падаткі. А цяпер гэта выглядае, як костка сабаку.

- Як на ўсё гэта адкажуць прадпрымальнікі? Ці ёсць ужо нейкі скаардынаваны план дзеянняў?

- Будуць выступленні і забастоўкі прадпрымальнікаў. Яны ўжо каардынуюцца, зараз будуць пакуль што папераджальныя забастоўкі ў абласных цэнтрах, а ў ліпені, калі пачне дзейнічаць гэты ўказ, будзе рэспубліканская забастоўка за яго адмену. Пратэст застаецца адным са сродкаў, якія кансалідуюць прадпрымальнікаў. І ў такім выпадку ўплываюць ужо не лідары, а менавіта прадпрымальнікі на лідараў. Тым больш, калі ІП няма чаго губляць. Зразумела, што нормы, якія ўводзяцца ўладамі, могуць быць адсунутыя і будуць палавіністымі, як у мінулым годзе, каб пагасіць забастоўкі. Так ці інакш, падпісваючы такі ўказ, Лукашэнка ўжо разлічвае, што будуць выступленні і пратэсты.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках