28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Даваць грошы Лукашэнку - тое ж самае, што падпальваць сябе напалмам

7
Леанід Заіка: Даваць грошы Лукашэнку - тое ж самае, што падпальваць сябе напалмам

Продаж МАЗа не выратуе беларускую эканоміку.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка.

- Леанід Фёдаравіч, Менск і Масква ў чарговы раз не змаглі дамовіцца па ўмовах стварэння альянсу МАЗа і КАМАЗа. Чаму так адбылося, бо беларускі кіраўнік пагадзіўся на ўсе ўмовы Пуціна ў рамках ЕЭС, атрымаў узамен расейскі крэдыт, зніжкі на нафтавыя пошліны і таму павінен быў пагадзіцца на продаж МАЗа?

- Па-першае, гэта асобныя пазіцыі, таму што МАЗ і КАМАЗ з'яўляюцца гаспадарчымі суб'ектамі. Прычым не самымі галоўнымі - на іх не вырабляюцца ракеты «Таполя-М». Другі момант, гэта не такія істотныя прычыны, па якіх можна адкладваць або паскараць нейкае рашэнне. Трэцяе і самае галоўнае, Аляксандр Лукашэнка павінен разумець стратэгічную важнасць падпісання ўсяго камплекту дакументаў па Еўразійскім саюзе, з чаго вынікае доступ да таннай расейскай нафты. Гэта вымяраецца дзесяткамі мільярдаў даляраў. А МАЗ, укамплектаваны трафейным нямецкім абсталяваннем 1940-х гадоў, не з'яўляецца і не з'яўляўся стратэгічнай перспектывай Беларусі. Таму мухі асобна, катлеты асобна. На сённяшні дзень Расея на 80% вызначае рашэнні Менска. Расейскія чыноўнікі і Крэмль разумеюць, што цяпер трэба даць 2 мільярда, каб Лукашэнка падпісаў пагадненне аб Еўразійскім саюзе, выратаваў беларускі рубель на тры-чатыры месяцы, а ўсё астатняе - гэта ўжо дробязі. Гэтак жа Лукашэнка лічыць перспектыву па днях і месяцах і разумее, што асаблівай эканамічнай ролі пагадненне МАЗ-КАМАЗ не гуляла і гуляць не будзе.

- Калі так, то тым больш чаму б не пагадзіцца на патрабаванне расейскага боку аб перадачы акцый двух прадпрыемстваў кіруючай кампаніі холдынгу?

- Казаць пра тое, што Расея можа патрабаваць ад беларускага суб'екта перадаць кудысьці акцыі, не зусім дакладна. Можна сказаць так: частка ўласнікаў КАМАЗа, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі расейскага алігархату, дэманструе або маніпулюе крамлёўскімі зоркамі на карысць далучэння МАЗа да КамАЗа. Гэта чыста алігархічны лабісцкі ціск, не больш за тое. Будзе Лукашэнка ўлічваць гэты лабізм ці не - гэта яго справа.

- Але ж грошы беларускай эканоміцы патрэбныя як ніколі, ці не так?

- Грошы беларускай эканоміцы не патрэбныя. Ёй патрэбныя добрыя мэнэджэры і добрыя інвестары. Даваць грошы Беларусі - тое ж самае, што падпальваць сябе напалмам: недарэчна, занадта балюча і стратэгічна нявыгадна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках