29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Балыкін: ІП будуць сыходзіць у цень

12
Сяргей Балыкін: ІП будуць сыходзіць у цень

Індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да чарговага перыяду барацьбы за выжыванне.

Правілы гульні мяняюцца не ў лепшы для многіх з іх бок. Але і канцом для ІП новы прэзідэнцкі ўказ не стане.

Падпісаны Лукашэнкам 16 траўня ўказ №222 абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець у наяўнасці дакументы, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) усіх тавараў, якія рэалізуюцца, у тым ліку тых, якія ўвозяцца з краін Мытнага саюза. Тавары, якія бізнесмены завезлі ў Беларусь да 1 ліпеня 2014 года без суправаджальных дакументаў і сертыфікатаў, дазволена распрадаць да 1 сакавіка 2015 года. Вопіс такіх тавараў прадпрымальнікі павінны прадаставіць у падатковую інспекцыю да 30 ліпеня.

Як будуць жыць прадпрымальнікі ў новых умовах, "Ежедневник" папрасіў распавесці старшыню Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргея Балыкіна.

- Трэба адзначыць, што прадпрымальнікі - гэта не толькі ІП, але і юрыдычныя асобы, - сказаў ён. - Дык вось на юрасобах дадзены ўказ не адаб'ецца. Сярод індывідуальных прадпрымальнікаў таксама ёсць катэгорыі, якім дадзены дакумент можа быць карысны. Гэта ІП, якія працуюць у сферы паслуг, транспартных перавозак, будаўніцтве і г.д. Бо, згодна з указам, яны могуць прыцягваць да сябе на працу да трох наёмных работнікаў. Безумоўна, негатыўна дадзены дакумент адаб'ецца на рознічных гандлярах. Аднак многія з іх і раней павінны былі мець суправаджальныя дакументы на тавар.

У Беларусі ўжо даўно было неабходна мець такія паперы на футравыя вырабы, але мелі іх далёка не ўсе. Напрыклад, рашэннем эканамічнага суда Менска 12 траўня ў даход дзяржавы былі звернутыя футры на агульную суму каля 800 мільёнаў рублёў. Футры прадаваліся без дакументаў. Гэта значыць так дзейнічалі раней і будуць дзейнічаць пасля 1 ліпеня. Аднак пасля ўвядзення новага ўказа, ІП стане працаваць складаней. Хутчэй за ўсё, ІП усё больш будуць сыходзіць у цень, весці "чорны" і "шэры" гандаль. І так будзе адбывацца да таго часу, пакуль людзі будуць хадзіць на рынкі. Пры гэтым рынкавыя гандляры будуць выціскацца буйнымі гандлёвымі сеткамі. Малому бізнесу прыйдзецца займаць нішы, якія не цікавыя буйному капіталу, а таксама больш актыўна ўваходзіць у сферу паслуг.

Разам з тым, пасля 1 ліпеня для ІП апакаліпсіс не наступіць. ІП прытруцца да новых умоў і выжывуць. Прычым не думаю, што ў Беларусі пройдуць сапраўды масавыя выступленні прадпрымальнікаў. Акрамя таго, мяркую, малы бізнес не зможа вярнуць старыя правілы гульні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках