28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Рубцоў: Майку «Лукашэнка, сыходзь» міліцыянты не вярнулі

12
Юрый Рубцоў: Майку «Лукашэнка, сыходзь» міліцыянты не вярнулі

Пасля выхаду з турмы гомельскага актывіста Юрыя Рубцова міліцыянты вывезлі на чыгуначны вакзал.

Каля 19.30 21 траўня быў вызвалены з турмы на Акрэсціна жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, піша ПЦ «Вясна».

Міліцыя яго адвезла на чыгуначны вакзал і там адпусціла. У гэты час каля сцен турмы на Акрэсціна актывіста чакалі сябры і паплечнікі.

«Майку ў мяне забралі і не вярнулі, зараз паспрабую неяк дабірацца да Гомеля», - паведаміў вечарам па тэлефоне Юрый Рубцоў. Больш пакуль падрабязнасцяў няма, так як жыхар Гомеля папрасіў на хвілінку тэлефон у выпадковага мінака.

Нагадаем, Следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы жыхаром Гомеля Юрыем Рубцовым суддзі Кірыла Палулеха.

Пасля традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях», на які Рубцоў прыйшоў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь», актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 28 красавіка суддзя суда Савецкага раёна Менска Кірыл Палулех вынес рашэнне пакараць Рубцова арыштам на 25 сутак за «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы» і «дробнае хуліганства».

На суд Юрыя Рубцова прывезлі без майкі, якую міліцыянты адабралі пры затрыманні. Падчас разгляду адміністрацыйнай справы, абураны несправядлівым правасуддзем, Рубцоў, на думку суддзі, нібыта вымавіў у бок суддзі слова «падонак».

Па выніках праверкі стане вядома, ці будзе супраць актывіста ўзбуджаная справа.

Фота: «Белсат»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках