29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Лойка працягвае судзіцца за беларускую мову

30
Генадзь Лойка працягвае судзіцца за беларускую мову

Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу па справе актывіста Генадзя Лойкі супраць "Белінвестбанка".

У калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Менска па скарзе Генадзя Лойкі на дзеянні "Белінвестбанка". Слуханні па скарзе пачнуцца ў 14 гадзін 5 чэрвеня, піша ПЦ "Вясна".

Адначасова будзе разгледжаны і касацыйны пратэст пракурора Цэнтральнага раёна Менска на гэтае рашэнне суда.

Лойка праз суд адстойвае сваё права карыстацца роднай мовай пры заключэнні дамоваў і запаўнення іншых банкаўскіх дакументаў на беларускай мове.

11 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Менска Алена Сямак адхіліла пазоў беларускамоўнага мастака і грамадскага актывіста Генадзя Лойкі супраць "Белінвестбанка", праігнараваўшы аргументы заяўніка і прадстаўніка грамадскасці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы. Сутнасць пазову Генадзя Лойкі была ў тым, што з 2012 года ён дамагаецца ад кіраўніцтва «Белінвестбанка» магчымасці абслугоўвацца па-беларуску. Банк адмаўляе яму ў гэтым, спасылаючыся на «тэхнічныя прычыны», а кіраўніцтва банка лічыць «немэтазгоднай» замену тэхнічнага забеспячэння з прычыны высокай затратнасці.

Прадстаўнік банка гэтыя прэтэнзіі ў судзе не прызнаў. Суд адмовіў у задавальненні скаргі, спаслаўшыся на тую акалічнасць, што ў адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі ў краіне з'яўляюцца беларуская і руская мова.

У касацыйнай скарзе Лойка настойвае, што "Белінвестбанк" дыскрымінуе яго па моўнай прыкмеце, адмаўляючыся заключыць дамову на дзяржаўнай беларускай мове. Да таго ж, просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю, якая разглядала яго справу, за тое, што яна адмовілася весці працэс на беларускай мове і даць Лойку перакладчыка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках