25 красавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» перадумаў аб'ядноўвацца з «Уралкаліем»

11
«Беларуськалій» перадумаў аб'ядноўвацца з «Уралкаліем»

Неабходнасці ў стварэнні сумеснага з Расеяй трэйдара па продажы калійных угнаенняў у кампаніі не бачаць.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валерый Кірыенка, піша БелТА.

«Калі будуць выгадныя ўмовы для нас і для расейскага боку, то чаму б не працаваць разам, але пакуль такіх умоў няма. Казаць пра стварэнне адзінага трэйдара пакуль рана, трэба спачатку перажыць тое, што мы перажылі, а потым казаць пра саюз, - лічыць генеральны дырэктар. - Але ў прынцыпе мой пункт гледжання такі: улічваючы, што ў бліжэйшы час, у 2017-2018 гадах, на рынак выплывуць іншыя новыя гульцы і ўсё-такі будзе стратэгія, арыентаваная перш за ўсё на аб'ёмы, то я не бачу неабходнасці ў стварэнні сумеснага трэйдара».

Пры гэтым Валерый Кірыенка падкрэсліў, што гэта меркаванне сённяшняга дня, заўтра сітуацыя можа скласціся па-іншаму, тады кампаніям прыйдзецца думаць, як будзе выгадна.

«Беларуская калійная кампанія даказала, што можа працаваць эфектыўна. Я не хацеў бы наступаць на тыя ж граблі - у трэйдараў кожны з вытворцаў так ці інакш будзе цягнуць коўдру на сябе», - лічыць Валерый Кірыенка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках