18 красавiка 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у бабруйскага блогера Алега Жалнова

4
Ператрус у бабруйскага блогера Алега Жалнова

Міліцыянты праводзяць ператрус у кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова.

Інфармацыю пра ператрус «Радыё Свабода» пацвердзіла жонка Жалнова Яўгенія.

«Муж з імі там у зале. Іх тут сем чалавек. 4 лютага ён заходзіў у будынак міліцыі і сказаў нешта пра тое, што «ўсё можа ўзарвацца». Яны хочуць знайсці відэазапіс размовы з супрацоўнікамі міліцыі», - паведаміла Яўгенія.

Яна кажа, што паспела прачытаць у ордэры на ператрус толькі тое, што аперацыя праходзіць у рамках крымінальнай справы. Яўгенія не ведае, па якім артыкуле заведзеная гэтая справа.

Панятыя паведамілі, што на дадзены момант міліцыянты не кажуць, ці затрымаюць яны Алега Жалнова.

Жалноў стаў вядомы пасля канфлікту з супрацоўнікамі бабруйскай ДАІ, які адбыўся 4 верасня 2013 года ў будынку Дзяржаўтаінспекцыі. Жалноў з сынам палічылі, што аўтамабіль ДАІ стаіць на тратуары, чым парушае Правілы дарожнага руху. Пра гэта яны заявілі ў аддзел міліцыі, пры гэтым фіксавалі ўсё на відэа.

У выніку канфлікту Жалнова і яго сына з ужываннем сілы затрымалі. Затым на абодвух выпісалі штраф за перашкоду дарожнаму руху, а самога блогера абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Крымінальную справу супраць Жалнова распачалі 7 лютага 2014 года. Яго абвінавачваюць па артыкуле Крымінальнага кодэкса «публічная абраза прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках