24 красавiка 2024, Серада, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП жорстка разагнаў заўзятараў у цэнтры Менска

61

Людзей білі за тое, што яны не хацелі пакідаць «зону гасціннасці» каля Палаца спорту.

Пакуль прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель прамаўляў заключную прамову на «Мінск-Арэне» на закрыцці чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, на вуліцах працягвалася святкаванне апошняга дня турніру. Пасля 23:00 у нядзелю людзі сабраліся каля Менскага замчышча. Праспект Пераможцаў запоўнілі машыны са сцягамі Расеі - заўзятары святкавалі перамогу сваёй зборнай, піша «Наша Нiва».

Але гэты парыў развеяўся, як дым адразу пасля салюту па завяршэнні канцэртнай праграмы. Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць зону гасціннасці каля Палаца спорту і адціскаць людзей у бок Нямігі. Бывалі выпадкі, калі людзей жорстка збівалі за тое, што яны не хацелі пакідаць гэтае свята.

У 3:32 шэрагі спецназаўцаў адціснулі людзей да метро. З мегафона патрульнай машыны раздаваліся заклікі «не парушаць грамадскі парадак і, не затрымлівацца на ходніках, пакінуць зону гасціннасці для прыбірання». Менскія перадсвітальныя праспекты праглынулі апошніх неспакойных заўзятараў. Чэмпіянат завершаны. Сёння панядзелак і першы працоўны дзень без яго.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках