24 красавiка 2024, Серада, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка будзе рэалізоўваць бізнес-праекты ў Крыме

6
Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка будзе рэалізоўваць бізнес-праекты ў Крыме

Удзел Менска ў камерцыйных праектах на захопленым паўвостраве негатыўна адаб'ецца на стасунках з Кіевам.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

- Як вы ацэньваеце вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, якія, мяркуючы па ўсім, выйграў алігарх Пётр Парашэнка?

- Я ацэньваю станоўча вынікі гэтых выбараў, улічваючы тыя ўмовы, у якіх яны прайшлі. Я маю на ўвазе сепаратысцкія анклавы ў Луганску і Данецку. Больш за тое, яны прайшлі ў адзін тур, і Парашэнка ўжо прымае віншаванні. Гэта сведчыць пра тое, што Крамлю не ўдалося навязаць дэстабілізацыю з безвыніковымі выбарамі. І тое, што гэта не вікторыя Пуціна накшталт Крыма, відавочна.

- Чаму кандыдатура Пятра Парашэнкі так хутка набрала папулярнасць.

- Парашэнка наогул цікавая фігура на палітычнай сцэне Украіны. Я хачу адзначыць, што ён быў актыўным дзеячам «Аранжавай рэвалюцыі», сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, міністрам замежных спраў і ўжо ў Януковіча міністрам эканомікі. Гэта значыць гэта асоба. Ён можа размаўляць і з Масквой, але я не ўпэўнены, ці зможа ён размаўляць з ёй зараз. Таму што, мяркуючы па паводзінах Масквы, ніякага прымірэнчага намеру не відаць.

- Як цяпер будуць развівацца палітычныя і эканамічныя стасункі Кіева з Менскам.

- Я думаю, не так аптымістычна, як кажуць пра гэта абодва бакі, у тым ліку і Парашэнка. Я хацеў бы адзначыць, што Расея будзе імкнуцца цалкам ангажаваць Беларусь у свае камерцыйныя праекты ў Крыме, што непрымальна для Кіева. І спакуса будзе такая, што Лукашэнка не зможа адмовіць Маскве. А бізнес-дзейнасць рэжыму на акупаваным паўвостраве не будзе спрыяць разуменню паміж Кіевам і Менскам.

- А як у такім выпадку можа паўплываць на развіццё ўкраінска-беларускіх кантактаў асабістае знаёмства Парашэнкі з Аляксандрам Лукашэнкам?

- Я б не стаў надаваць гэтаму вялікай увагі, таму што мы ведаем і іншых палітыкаў, якія асабіста знаёмыя з Лукашэнкам. Напрыклад, Радаслаў Сікорскі. Варта сказаць, што беларускі кіраўнік усяляк падкрэслівае, што для Менска непрымальнае з'яўленне НАТА на тэрыторыі Украіны, гэта значыць пад бокам у Беларусі. Але на гэта ёсць вельмі просты адказ: тое, што Пуцін зрабіў з Украінай, толькі падштурхнула яе ў бок НАТА.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках