29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка забараніў Пуціну называць Януковіча легітымным

48
Парашэнка забараніў Пуціну называць Януковіча легітымным

Расейскаму прэзідэнту адмовілі ў праве трактаваць Канстытуцыю Украіны.

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Пётр Парашэнка лічыць, што Уладзімір Пуцін не мае права, спасылаючыся на ўкраінскую Канстытуцыю называць Віктара Януковіча дзеючым прэзідэнтам Украіны.

Пра гэта ён сказаў у размове з карэспандэнтам расейскага "Коммерсанта".

На заўвагу, што Пуцін казаў шмат разоў, што фармальных падстаў для таго, каб лічыць Януковіча нелегітымным прэзідэнтам, не існуе, Парашэнка адказаў: "Гэта меркаванне грамадзяніна Пуціна".

"Калі хтосьці лічыць, што нешта ў краіне не так, падайце ў Канстытуцыйны суд. Грамадзянін Януковіч можа падаць у Канстытуцыйны суд абскарджанне рашэння Вярхоўнага савета аб сваім адхіленні, і рашэнне Канстытуцыйнага суда будзе канчатковым і абскарджанню не падлягае", - дадаў ён.

На рэмарку журналіста, што ні адна з чатырох запісаных у Канстытуцыі Украіны прычын, па якіх Януковіч мог быць адхілены ад улады, не была выкананая, Парашэнка сказаў:

"А хто вам даў права трактаваць маю канстытуцыю? Вам, паважаны Андрэй, ці вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, хто вам даў права трактаваць нашу канстытуцыю?.. Ваша меркаванне як грамадзяніна вашай краіны адносна таго, хто ў мяне павінен быць прэзідэнтам, мяне не цікавіць, гэтак жа як грамадзяніна Расеі меркаванне якога-небудзь грамадзяніна Канады, або грамадзяніна Аўстраліі, або грамадзяніна Папуа-Новай Гвінеі не цікавіць. Гэта не ваша справа", - сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, 23 траўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што легітымным прэзідэнтам Украіны застаецца Віктар Януковіч.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках