29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад менчанкі патрабуюць пакрыць выдаткі на навучанне ў 15-кратным памеры

32
Ад менчанкі патрабуюць пакрыць выдаткі на навучанне ў 15-кратным памеры

Каб пазбегнуць размеркавання, выпускніца вырашыла пакрыць выдаткі на навучанне і была шакаваная сумай.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла чытачка Алена.

«Мая дачка ў мінулым годзе скончыла каледж і паехала працягваць навучанне па сваёй спецыяльнасці за мяжу. Кошт навучання па нашай спецыяльнасці ў бягучым годзе складае 4 млн. рублёў. Мы вырашылі пакрыць выдаткі дзяржавы на яе навучанне і атрымалі разліковы ліст на суму 154 млн. Калі б у год паступлення маёй дачкі пасля 9 класа была магчымасць платнага навучання, то ўсяго за чатыры гады мы заплацілі б каля 10 млн. А вось дзеці, якія паступаюць на другі курс пасля 11 класа, як раз мелі магчымасць платнага навучання, і тры гады ім абышліся ў 8 млн.», - распавядае яна.

Па словах чытачкі, калі яна пачала высвятляць, адкуль узяліся такія лічбы, Міністэрства сельскай гаспадаркі паведаміла ёй, што на балансе каледжа знаходзяцца інтэрнаты і маецца аўтапарк сельгастэхнікі.

«Каледж знаходзіцца ў Смілавічах, але мая дачка інтэрнатам не карысталася і ездзіла на заняткі з Менска. Таксама яе спецыяльнасць не мае ніякага дачынення да сельгастэхнікі і яе ўтрымання. Да таго ж мне стала вядома, што ў інтэрнатах пражываюць іншагароднія студэнты дзённага аддзялення, некаторыя з сем'ямі, завочнікі, работнікі каледжа, дарэчы, таксама з сем'ямі, а таксама людзі, якія не маюць ніякага дачынення да каледжа. І за ўсё гэта мы павінны заплаціць. 9 чэрвеня будзе судовае разбіральніцтва, і, хутчэй за ўсё, маю дачку абавяжуць выплаціць усю суму па судзе. Але зрабіць яна гэтага не зможа, бо вучыцца і не мае ні даходаў, ні маёмасці, якую суд можа канфіскаваць», - адзначае Алена.

Варта адзначыць, што гэта далёка не першы падобны выпадак махлярства з боку дзяржавы. Справа ў тым, што яшчэ падчас дэвальвацыі 2011 года Савет міністраў выдаў пастанову, згодна з якой выпускнікі не могуць проста ўзяць і аплаціць менавіта столькі, колькі затраціла на іх дзяржава. Для такіх студэнтаў вынайдзены асаблівы прайс-ліст, з так званымі «карэкціруючымі каэфіцыентамі». Яны разлічваюцца шляхам дзялення сярэднямесячнага кошту падрыхтоўкі вучня ў апошні каляндарны год вучобы на сярэднямесячні кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд вучобы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках