20 красавiка 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Украіне патрэбная прамая ваенная дапамога ЗША

42
Пётр Парашэнка: Украіне патрэбная прамая ваенная дапамога ЗША

Паміж Украінай і ЗША павінна быць заключана новая дамова аб бяспецы.

Пра гэта заявіў лідар прэзідэнцкай гонкі Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню The Washington Post.

"На дадзены момант нам патрэбная новая дамова аб бяспецы, такая ж як лэнд-ліз. Мы павінны супрацоўнічаць у ваенна-тэхнічнай і кансультацыйнай дапамозе. Мы гатовыя змагацца за незалежнасць, і мы павінны ўмацоўваць узброеныя сілы Украіны", - адзначыў Парашэнка.

На яго думку, яшчэ большая агрэсія ў дачыненні да Украіны магчымая. Ён падкрэсліў, што ў такім выпадку не дапамогуць ніякія санкцыі, якія, да таго ж, не ствараюць уражання досыць моцных.

У той жа час, што магло б дапамагчы, па словах Парашэнкі, то гэта прамая амерыканская ваенная дапамога накшталт праграмы лэнд-ліз ЗША падчас Другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён успомніў словы тагачаснага амерыканскага прэзідэнта Франкліна Рузвельта аб тым, што "калі дом вашага суседа гарыць, вы павінны пазычыць яму свой садовы шланг".

Раней Пётр Парашэнка заяўляў, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах не збіраецца спыняць антытэрарыстычную аперацыю (АТА).

Ён падкрэсліў, што будзе дамагацца паляпшэння ўмоваў працы ўкраінскіх сілавікоў на ўсходзе краіны. "Удзельнікі павінны мець значна лепшае абсталяванне, найлепшую амуніцыю. Салдат Украіны больш не будзе голым, босым і галодным. Ён павінен быць добра аплочаны. Яго жыццё павінна быць застрахавана. Я ўпэўнены, што гэта падыход цывілізаванай краіны", - падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках