24 красавiка 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Нам «свеціць» некіравальная дэвальвацыя

21
Барыс Жэліба: Нам «свеціць» некіравальная дэвальвацыя

Пуцін не спяшаецца даваць Лукашэнку абяцаны крэдыт у памеры $2 мільярдаў.

З пачатку года валютная выручка Беларусі скарацілася больш чым на мільярд даляраў. Эканаміст Барыс Жэліба прагназуе, што чакае беларусаў у выпадку далейшага яе змяншэння, піша «Салідарнасць».

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жэліба адной з асноўных прычын зніжэння валютнай выручкі называе скарачэнне экспарту:

- Гэта звязана з тым, што эканоміка Расеі перажывае не лепшыя часы. Яна панесла вялікія траты ў сувязі з украінска-расейскім крызісам. Другі наш партнёр пасля Расеі - Украіна.

Эксперт адзначае, што на дадзены момант плюсуе толькі больш-менш удалая праца «Беларуськалію».

- Тым не менш, Нацбанк утрымлівае рубель ад абвальнай дэвальвацыі, і мы назіраем плаўную дэвальвацыю за кошт памяншэння золатавалютных рэзерваў. Яны растаюць яшчэ і таму, што даводзіцца аддаваць пазыкі, - сказаў эксперт. - Пакуль сітуацыя адносна стабільная. Псіхалагічны фактар стабільнасці яшчэ і ў тым, што Пуцін абяцаў Лукашэнку вылучыць у траўні двухмільярдны крэдыт. Хоць травень ужо мінае, а гэтыя грошы пакуль не паступілі. Курс рубля плаўна дэвальвуецца, валюта ў абменніках ёсць, і пакуль абывацеля не кранае наўпрост скарачэнне валютнай выручкі.

Эканаміста дадзеная статыстыка трывожыць:

- Калі і далей будзе скарачацца аб'ём валютнай выручкі, гэта адаб'ецца на біржы. Попыт на валюту будзе ўсё больш перавышаць прапанову. Банку прыйдзецца больш маштабна выкідваць на таргі валюту са сваіх рэзерваў. Калі Расея не падтрымае крэдытам, памяншэнне рэзерваў можа дасягнуць крытычнай кропкі, і тады нам свеціць непадуладная дэвальвацыя беларускага рубля.

Рэакцыя банкаўскіх ўкладчыкаў будзе адпаведная. Яны пачнуць адбіраць рублі і станавіцца ў чаргу ў пункты абмену валют. І мы зноў будзем каля парога валютнага крызісу 2011-га года. Таму трэба прадпрымаць меры, якія затармозяць зніжэнне выручкі. Калі Беларусь атрымае расейскі крэдыт, абстаноўка стабілізуецца да канца года, і абвальнай дэвальвацыі не будзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках