18 красавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазбаўленых бацькоўскіх правоў беларусаў адправяць у турму за прагул працы

30
Пазбаўленых бацькоўскіх правоў беларусаў адправяць у турму за прагул працы

У хуткім часе ў Беларусі пачнуць арыштоўваць за прагулы працы.

З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Ініцыятыву ўвядуць у дачыненні да абавязаных асоб. Праект закона ўжо разглядаецца ў «палаце прадстаўнікоў» і ў хуткім часе можа набыць законную сілу, перадае тэлеканал «Белсат».

Абавязанымі асобамі называюць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў. Іх дзеці знаходзяцца на выхаванні ў інтэрнатах. Дзяржава рознымі спосабамі спрабуе прымусіць іх бацькоў калі не даглядаць сваімі нашчадкамі, то хаця б плаціць за іх выхаванне.

З 2006 года ў Беларусі дзейнічае дэкрэт «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем'ях». Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што з 2012 года ўсе абавязаныя на працу бацькі, а гэта каля 5 тысяч асоб, былі працаўладкаваны. Адным з самых дзейсных метадаў апынуўся арышт за ўхіленне ад працаўладкавання, але канчаткова праблему вырашыць не атрымалася. Частка нядбайных бацькоў хоць і ўладкаваныя на працу, але ўсімі спосабамі ад яе ўхіляюцца. Таму МУС вырашыла зрабіць закон больш жорсткім і ўвесці арышт таксама і за прагулы на працы.

Па звестках ведамства, 99% асоб, якія стаяць на ўліку ў органах унутраных спраў, працаўладкаваныя, аднак пятая частка з іх фактычна не працуе. Таксама змяненні закрануць узрост пастаноўкі на ўлік непаўналетніх. На ўлік будуць трапляць «складаныя падлеткі» з 10 гадоў. Калі тлумачальныя размовы не спрацуюць, ужо ў 11 гадоў іх могуць накіраваць у выпраўленчую або лячэбную ўстанову.

З больш радыкальнай ідэяй - штрафаваць усіх утрыманцаў і беспрацоўных - выступаў Лукашэнка, але яго ініцыятыва так і засталася нерэалізаванай, магчыма, толькі часова.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках