29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты скралі ў актывістаў маску Гая Фокса і магніты на халадзільнік

5
Міліцыянты скралі ў актывістаў маску Гая Фокса і магніты на халадзільнік

Тры месяца гомельскія актывісты «Маладога фронту» не могуць знайсці і вярнуць свае рэчы, канфіскаваныя міліцыяй пры затрыманні.

22 лютага Андрэй Цянюта і Станіслаў Була, а таксама актывістка кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Наталля Крывашэй былі затрыманыя міліцыяй пры правядзенні акцыі памяці ахвяраў Еўрамайдана ў Кіеве. Яны ўсклалі кветкі каля «Нулявога кіламетру», запалілі свечкі і былі за гэта затрыманыя міліцыяй. У РУУС Цэнтральнага раёна ў актывістаў забралі фотаапарат, носьбіты інфармацыі, у прыватнасці, флэш-карту, магніты на халадзільнік, стужкі і маску Гая Фокса. Пры гэтым быў складзены «пратакол канфіскацыі», які быў далучаны да адміністрацыйнага пратаколу, піша ПЦ «Вясна».

17 красавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў актывістаў вінаватымі ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства» і пакараў іх папярэджаннем.

Між тым, рэчы маладым людзям так і не вярнулі.

Наталля Крывашэй звярнулася з заявай у Цэнтральны РАУС Гомеля аб вяртанні рэчаў. Адтуль яна атрымала адказ, што канфіскаваныя рэчы перададзеныя ў суд Цэнтральнага раёна разам з адміністрацыйным пратаколам. Калі ж актывістка звярнулася ў суд, то там адказалі, што ніякіх рэчаў да іх з міліцыі не паступала, акрамя адміністрацыйнага пратаколу. 28 траўня Наталля Крывашэй з гэтай нагоды звярнулася ў пракуратуру горада Гомеля. Яна спадзяецца, што пракуратура разбярэцца і знойдзе «страчаныя рэчы».

«Можа, міліцыянтам так спадабалася маска Гая Фокса, што яны вырашылі пакінуць яе сабе?» - адзначыла актывістка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках