26 красавiка 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перспектывы ЕАЭС для Беларусі: 15% прадпрыемстваў чакае банкруцтва

10
Перспектывы ЕАЭС для Беларусі: 15% прадпрыемстваў чакае банкруцтва

Паспяховыя прадпрыемствы будуць захопленыя расейскім капіталам.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы «Радыё Свобода» сённяшняе падпісанне ў Астане Дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Любая краіна, любая, якая ўступае ў інтэграцыю, атрымлівае выйгрыш за кошт павелічэння эканамічнай прасторы, - кажа эканаміст. - Што тычыцца гэтага канкрэтнага саюза, то Беларусь будзе карыстацца энергетычнымі рэсурсамі Расеі. Але не на поўную катушку, а праз фільтр. Аднак і гэта вельмі для нас важна, таму што знайсці нейкага іншага партнёра з падобнымі энергарэсурсамі мы не можам. Гэта - плюс».

Мінусаў, пра якія, па словах Леаніда Заікі, ведаюць спецыялісты, для Беларусі ад уступлення ў новы саюз нашмат больш.

«Пункт першы - павялічваецца канкурэнцыя на рынку трох краін, - адзначае ён. - Пункт другі - у выніку канкурэнцыі некаторая колькасць беларускіх прадпрыемстваў збанкрутуе. Я лічу, што гэта можа быць да 15 адсоткаў ад агульнай колькасці. Пункт трэці - кошты на энергарэсурсы і тавары з іх застаюцца рэгуляванымі. Гэтага энергарынку не будзе. І гэта таксама мінус. Пункт чацвёрты - Беларусь сутыкнецца з неабходнасцю структурнай перабудовы. Гэта значыць прыйдзецца змяняць пэўныя параметры падзелу працы.

І, нарэшце, пункт пяты - Беларусі давядзецца сустрэцца з надыходам магутнага расейскага бізнесу. У нас няма буйных прыватных структур. А свабоднае перамяшчэнне капіталу ў любой з трох краін, якое прапісана ў Дамове, азначае, што расейскі капітал можа свабодна прыходзіць да нас, купляць, захопліваць беларускія прадпрыемствы. І гэта, бадай, самы сур'ёзны пункт».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках