20 красавiка 2024, Субота, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў пакінуць без імпартнага піва

52
Беларусаў пакінуць без імпартнага піва

У беларускіх крамах застанецца не больш за 10% імпартнага піва.

Паводле інфармацыі крыніцы onliner.by, Мінгандлю зноў узяўся за рычагі імпартазамяшчэння. Паўтараць поўную забарону на імпартнае піва пакуль не будуць, гаворка ідзе пра абмежаванне долі напою да 10% у асартыменце. Пакуль што, па інфармацыі крыніцы партала, абмежаванні на гандаль імпартным півам закрануць крамы з доляй дзяржуласнасці.

- Таксама крамы ў Менскай вобласці скарачаюць заяўкі на піва з іншых абласцей, - распавёў суразмоўца. - Аказваецца ціск на прадпрымальнікаў, якім намякаюць на непадаўжэнне ліцэнзіі.

Тэма прасоўвання тавараў айчыннай вытворчасці стала цэнтральнай і на апошняй калегіі Мінгандлю.

- На жаль, яшчэ не заўсёды на паліцах сеткавых кампаній прадстаўлены шырокі асартымент беларускай прадукцыі. Недастаткова вылучаецца гандлёвых плошчаў для прадстаўлення айчынных тавараў, - паведамляе афіцыйны прэс-рэліз ведамства.

Чыноўнікі звярнулі ўвагу, што на працягу апошніх гадоў Менск мае самую нізкую ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ўдзельную вагу продажу гандлёвымі арганізацыямі тавараў айчыннай вытворчасці. Паводле звестак Белстата, доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце гандлёвых арганізацый сталіцы за I квартал 2014 года склала 58% (рэспубліка - 69,4%), у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў - 74,5% (рэспубліка - 81,4%), нехарчовых тавараў - 40% (рэспубліка - 52,8%).

Упраўленню гандлю і паслуг і Галоўнаму ўпраўленню спажывецкага рынку Менгарвыканкама даручана прыняць меры па істотным змяненні сітуацыі наяўнасці айчынных тавараў у гандлёвай сетцы Менска.

Учора пра ўзмацненне кантролю за якасцю імпартнага тавара заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч падчас выязной нарады-семінара па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

- Перад Дзяржстандартам, Міністэрствам аховы здароўя, санслужбай і іншымі органамі пастаўленая задача ўзмацніць кантроль за імпартным таварам з пункту гледжання яго якасці. Якасць яны (прадпрымальнікі) заяўляюць, а пры праверцы аказваецца, што гэта на самой справе далёка не тое. Але яны спакойна прадаюць. Таму мы зрабілі больш жорсткімі патрабаванні, каб няякасная прадукцыя знікла з нашых прылаўкаў, - адзначыў віцэ-прэм'ер.

На думку Пятра Пракаповіча, гэта стане дадатковым стымулам для беларускіх вытворцаў.

Фота: alternativaby.com

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках