19 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны падлічыў усе пратаколы: Парашэнка атрымаў 54,7%

ЦВК Украіны падлічыў усе пратаколы: Парашэнка атрымаў 54,7%

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апублікавала дадзеныя апрацоўкі 100% пратаколаў участковых выбарчых камісій.

Пётр Парашэнка лідзіруе ў цэлым па Украіне з 54,7% галасоў выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, прычым у 16-ці з 25-ці рэгіёнах з вынікам больш за 50%. Такія звесткі абнародаваныя на табло ў прэс-цэнтры ЦВК у чацвер, 29 траўня, піша NEWSru.ua.

Найбольшай падтрымкай Парашэнка карыстаецца ў Вінніцкай вобласці, дзе за яго прагаласавалі 67,32%. Менш за 50% за гэтага кандыдата прагаласавалі ў Данецкай, Луганскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Нікалаеўскай, Адэскай, Харкаўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай абласцях. Самы нізкі ўзровень падтрымкі - ў Луганскай, Данецкай і Харкаўскай абласцях, дзе за яго прагаласавалі адпаведна 33,17%, 36,15% і 35,28% выбаршчыкаў.

За лідара Усеўкраінскага аб'яднання "Батькивщина" Юлію Цімашэнка на выбарах прагаласавалі 12,81% выбаршчыкаў.

Лідару Радыкальнай партыі Алегу Ляшко аддалі свой голас 8,32% украінцаў, лідару партыі "Грамадзянская пазіцыя" Анатолю Грыцэнку - 5,48%, Сяргею Цігіпку - 5,23 % (усе трое - пазафракцыйныя народныя дэпутаты).

За экс-кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржадміністрацыі Міхаіла Добкіна, які балатаваўся ад Партыі рэгіёнаў, прагаласавалі 3,03%, за прэзідэнта Усеўкраінскага яўрэйскага кангрэса Вадзіма Рабіновіча - 2,25%, за актывістку Майдана, вядомага лекара Вольгу Багамолец 1,91%.

Лідара Камуністычнай партыі Украіны, народнага дэпутата Пятра Сіманенку, які заявіў пра зняцце сваёй кандыдатуры, на выбарах падтрымалі 1,51%, лідара ВА "Свабода", народнага дэпутата Алега Цягнібока - 1,16%, лідара партыі "Правы сектар" Дзмітрыя Яраша - 0,7%.

Бізнесмен Андрэй Грыненка набраў 0,4%, экс-народны дэпутат Валерый Кановалюк - 0,38%, экс-віцэ-прэм'ер Юрый Бойка - 0,19%, экс-кіраўнік Службы знешняй выведкі Мікалай Маламуж - 0,13%, былы першы намеснік Генпракурора Рэнат Кузьмін - 0,1%.

Лідар Народнага Руху Украіны Васіль Куйбіда набраў 0,06%, старшыня Украінскай Народнай партыі Аляксандр Кліменка і экс-кіраўнік антыманапольнага камітэта Украіны Васіль Цушко - па 0,05%, бізнесмен Уладзімір Саранаў - 0,03%, актывіст Майдана Заран Шкірак - 0,02%.

ЦВК павінен устанавіць афіцыйныя вынікі выбараў на падставе арыгіналаў пратаколаў акруговых выбарчых камісій з мокрымі пячаткамі не пазней за 4 чэрвеня.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках