20 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Крэмль запатрабуе ад Лукашэнкі выканання абавязацельстваў

3
Аляксандр Атрошчанкаў: Крэмль запатрабуе ад Лукашэнкі выканання абавязацельстваў

Беларускі кіраўнік канчаткова перастаў быць самастойным гульцом.

Пра гэта заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў, каментуючы camarade.biz падпісанне дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Думаю, што ні пра якую карысць для Беларусі ў дадзеным выпадку гаварыць не даводзіцца, - сказаў ён. - Падпісанне дамовы ўскладніць эканамічныя стасункі з Украінай, якая ў гэтым годзе падпісвае эканамічную частку дамовы аб асацыяцыі з ЕЗ. Выгады ж, далёка не так відавочныя, улічваючы нізкую канкурэнтаздольнасць беларускіх прадпрыемстваў. У цэлым, падпісанне дамовы ўзмоцніць залежнасць Беларусі ад Крамля, які ў апошні час усё больш жорстка і паспяхова патрабуе ад Лукашэнкі выканання дамоўленасцяў і «саюзніцкіх абавязацельстваў». У прыватнасці, тут паказальныя варожыя дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны - узмацненне ваеннай прысутнасці Расеі на тэрыторыі Беларусі і галасаванне супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў ААН. Уласна, таго, што такое падпісанне - вымушаная мера, не хавае і Аляксандр Лукашэнка. Звычайна ён нават свае напаўтурыстычныя паездкі ў аддаленыя куткі планеты прадстаўляе, як знешнепалітычныя «прарывы». У дадзеным выпадку ён сам назваў падпісанне «нейкім кампрамісам». У цэлым, падпісанне дамовы аб ЕАЭС з'яўляецца дэманстрацыяй таго, што Лукашэнка канчаткова перастае быць самастойным гульцом. У яго будуць усё менш пытацца, і ўсё больш загадваць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках