25 красавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Генадзь Бураўкін

90
Памёр Генадзь Бураўкін

Сёння раніцай памёр паэт Генадзь Бураўкін.

Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем, паведамляе «Наша Нiва». Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў. Месца і дата развітання з паэтам пакуль не вядомыя.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў у рэдакцыі часопіса «Коммунист Белоруссии», рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1968-1972 гады - карэспандэнт газеты «Правда» у Беларусі, у 1972-1978 гады - галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Маладосць».

У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце 31 сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

З 1978 года Генадзь Бураўкін узначальваў Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З 1990 года быў пастаянным прадстаўніком нашай краіны ў ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. З'яўляўся членам Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 1997 - 1999 гадах Генадзь Бураўкін быў старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. З 2008 года з'яўляецца кіраўніком назіральнага савета тэлеканала «Белсат».

Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай абласной газеце. З'яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі і прозы, кніг для дзяцей, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках